Дурань анлайн

Знаёмы ўсім падкідны дурань у браўзеры: калода 36 карт, казыр, атака і адбой. Свае карты бачыце толькі вы, у астатніх відаць толькі колькасць карт.

Правілы

  1. Гуляюць ад двух да шасці чалавек. Кожнаму раздаецца па шэсць карт, ніжняя карта калоды адкрываецца: яе масць — казыр. Першым ходзіць той, у каго самы малодшы казыр.
  2. Атакуючы кладзе карту, абаронца павінен пабіць яе старэйшай картай той жа масці або любым казыром. Падкідваць можна карты тых вартасцей, што ўжо ляжаць на стале, — не больш за шэсць і не больш, чым карт у абаронцы.
  3. Калі абаронца пабіў усе карты і падкідваць болей не хочуць, націсніце «Бита»: карты выходзяць з гульні, а той, хто адбіўся, ходзіць наступным. Калі біць няма чым, націсніце «Бяру»: астатнія могуць падкінуць яшчэ, і абаронца забірае ўсё са стала.
  4. Пасля заходу ўсе дабіраюць карты да шасці, спачатку той, хто атакаваў. Хто застаўся без карт пры пустой калодзе, выходзіць з гульні. Апошні гулец з картамі — дурань.

Налады пакоя

  • Час на ход: без абмежавання, 30, 60 або 90 секунд. Калі час выйшаў, ход робіцца сам: атакуючы кладзе самую малодшую карту, абаронца бярэ.
  • У пакоі не больш за шэсць гульцоў.

Актуальныя пакоі

Усе пакоі