Шпацыры і сустрэчы ў Варшаве

Найлепшы спосаб пазнаёміцца — выйсці на вуліцу разам.

Як ідуць шпацыры

Збіраемся ў групе, дамаўляемся пра месца і час і ідзём гуляць: паркі, Вісла, Старое места, новыя раёны. Тэмп спакойны, размовы вольныя.

Каго запрашаем

Гэта шпацыры для тых, хто хоча знайсці кампанію ў Варшаве, патрэніраваць мову, паказаць любімыя месцы ці проста выбрацца з дому.

Гульні і сустрэчы

Часам шпацыр сканчаецца кавай і настольнымі гульнямі, а ў дрэннае надвор’е мы гуляем анлайн на гэтым сайце.

Як далучыцца

Уступіце ў групу ў Telegram: там расклад і анонсы. Прыходзіць можна аднаму, усе свае.